RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Якаснае медыцынскае абслугоўванне для нованароджаных (відэа)

Пакуль у Магілёве будуюць новы корпус гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, абнаўленні атрымліваюць і іншыя аддзяленні. Беларускі дзіцячы фонд перадаў радзільнаму дому бальніцы аўтаматычны біяхімічны аналізатар. Новы біяхімічны аналізатар дасць магчымасць знізіць неабходны аб'ём крыві для аналізу ў 10 разоў.

Прамую тэлефонную лінію ў Магілёўскім аблвыканкаме 13 ліпеня правядзе Генадзь Дзенгалёў

Прамую тэлефонную лінію 13 ліпеня ў Магілёўскім аблвыканкаме правядзе намеснік старшыні аблвыканкама Дзенгалёў Генадзь Іванавіч.

Пытанні можна будзе задаць з 9.00 да 12.00 па тэлефоне: 8 (0222) 50-18-69.

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак, адпаведная пастанова Міністэрства аховы здароўя падрыхтавана. Аб гэтым журналістам паведаміла намеснік галоўнага ўрача па эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Дашкевіч.

Анатоль Ісачанка павіншаваў першых тысячнікаў уборачнай-2024 у Магілёўскай вобласці

Уборачная кампанія ў Магілёўскай вобласці ідзе поўным ходам. Асноўныя сілы хлебаробаў зараз сканцэнтраваны на ўборцы азімага ячменю. У Магілёўскім раёне 8 ліпеня ўшаноўвалі першых у рэгіёне тысячнікаў.

У Магілёўскай вобласці да канца года з'явяцца 74 новыя дзіцячыя спартыўныя і гульнявыя пляцоўкі

У Магілёўскай вобласці на стварэнне дзіцячых дваровых пляцовак выдаткавана больш за 8 мільёнаў рублёў.
Магілёў актыўна будуе дзіцячыя гульнявыя комплексы. Нядаўна такі адкрылі ў двары дома № 32 па праспекце Шміта.

Магілёўскія навукоўцы лічаць павышэнне долі айчыннага насення каманднай работай селекцыянераў і аграрыяў

Павышэнне выкарыстання айчыннага насення вучоныя Магілёўскай доследнай сельгасстанцыі лічаць каманднай работай селекцыянераў і аграрыяў

Павелічэнне дапамог і ўзмацненне падтрымкі сем'яў з дзецьмі. Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей». Дакумент прыняты ў мэтах павышэння ўзроўню мінімальных гарантый грамадзянам у перыяд іх сацыяльнай неабароненасці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.