RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Да 25 чэрвеня СМІ могуць прайсці акрэдытацыю для асвятлення мерапрыемстваў XI Міжнароднага інвестыцыйнага форуму «Млын поспеху»

Акрэдытацыю сродкаў масавай інфармацыі для ўдзелу ў XI Міжнародным інвестыцыйным форуме «Млын поспеху» праводзіць галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.

Моладзевы марафон «75» прыбыў у Магілёўскую вобласць

Моладзевы марафон «75», прысвечаны 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прыбыў сёння ў Магілёўскую вобласць.

II Еўрапейскія гульні стануць мерапрыемствам, свабодным ад тытуню

II Еўрапейскія гульні стануць мерапрыемствам, свабодным ад тытуню. Асноўная мэта – забеспячэнне права ўсіх, хто не паліць (спартсменаў, валанцёраў, гасцей, дзяцей), дыхаць чыстым паветрам, папулярызацыя фізічнай культуры і спорту, прапаганда здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва.

Новая паліклініка з’явіцца ў мікрараёне Казіміраўка Магілёва

У мікрараёне Казіміраўка пабудуюць сучасную паліклініку, якая будзе разлічана на 850 наведванняў у змену, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Жылін.

Спартсмены Магілёўскай вобласці занялі другое агульнакаманднае месца на рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў па скачках на батуце

Рэспубліканскую спартакіяду школьнікаў па скачках на батуце прымаў Магілёў. Пра гэта паведамілі ў гарадской спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву «БАГІМА» імя А. Р. Мішчанкі.

У Магілёве ў 2019 годзе пачнуць будаўніцтва новага кардыяхірургічнага корпуса абласной бальніцы

На тэрыторыі Магілёўскай абласной бальніцы пабудуюць новы кардыяхірургічны корпус. На сённяшні дзень вызначана пляцоўка і пачаты праектна-пошукавыя работы, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Жылін.

Віцэ-прэм’ер Уладзімір Дворнік будзе адказваць за выкананне даручэнняў аб паскораным развіцці Бабруйска і Бабруйскага раёна

Віцэ-прэм’еры будуць адказваць за выкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы аб паскораным развіцці 11 гарадоў з колькасцю насельніцтва 80 тыс. чалавек і больш. Гэта прадугледжана распараджэннем прэм’ер-міністра № 230р ад 14 чэрвеня 2019 года, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 22 чэрвеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч

Прамую тэлефонную лінію правядзе 22 чэрвеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.