У Магілёве ўзнагародзілі работнікаў друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі рэгіёна. Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі, адбылося 11 мая ў Палацы культуры вобласці. Найлепшым журналістам і выданням – пераможцам рэгіянальнага конкурсу сярод дзяржаўных СМІ па выніках працы за 2018 год – старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц уручыў дыпломы і грашовыя прэміі.