RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У Магілёўскай вобласці вызначаны месцы для купання

Рашэннямі выканаўчых камітэтаў на тэрыторыі Магілёўскай вобласці вызначана 51 месца адпачынку з арганізацыяй купання. Аздараўленне і купанне насельніцтва вобласці будзе таксама весціся ў 11 ведамасных месцах адпачынку (7 з іх належаць аздараўленчым лагерам і 4 – арганізацыям і арандатарам месцаў адпачынку ля вады), паведаміў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі АСВОД Мікалай Маісееў.

Ветэранам ВАВ прадаставілі бясплатны праезд у паяздах па краіне і паміж Беларуссю і Расіяй

Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны прадастаўлена права бясплатнага праезду ў паяздах міжнародных зносін паміж Беларуссю і Расіяй, а таксама ў паяздах унутрырэспубліканскіх зносін. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 мая, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Акрэдытаваных на ІІ Еўрапейскіх гульнях замежных грамадзян вызваляць ад рэгістрацыі ў Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 164, якім комплексна ўрэгуляваны пытанні правядзення ў Мінску II Еўрапейскіх гульняў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Асабісты прыём грамадзян правёў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц

Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. Кіраўнік рэгіёна разгледзеў прыватныя звароты заяўнікаў, якія пры дэталёвым аналізе набывалі рэзанансна-грамадскі характар.  

Сацыяльны праект «Глуша Адамовіча» пазмагаецца за перамогу ў фінале Social Weekend

У фінале 13-га сезона рэспубліканскага конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend, які адбудзецца 16 мая, за прызавы фонд у Br 75 тыс. пазмагаецца 15 праектаў.

У XXIII Міжнародным фестывалі духоўнай музыкі «Магутны Божа» прымуць удзел прадстаўнікі 14 краін

XXIII Міжнародны фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа» адкрыецца 18 мая ў Магілёве. У маштабным свяце прымуць удзел прадстаўнікі хрысціянскай, каталіцкай і пратэстанцкай канфесій, паведамілі ва ўпраўленні культуры гарвыканкама.

Аўтапрабег у гонар Дня Перамогі арганізуюць у Бабруйску 9 мая

Аўтапрабег у гонар Дня Перамогі арганізуюць у Бабруйску 9 мая. Ужо не першы год дзясяткі жыхароў горада на Бярэзіне адзначаюць свята за рулём тэматычна аформленых аўтамабіляў.