У Магілёве 6 сакавіка ўшаноўвалі найлепшых жывёлаводаў рэгіёна па выніках працы ў 2018 годзе. Мерапрыемства прайшло ў межах рэспубліканскай акцыі «Наш жывёлавод». Каля 170 работнікаў ферм атрымалі заслужаныя ўзнагароды, у тым ліку ганаровыя граматы і падзякі аблвыканкама, Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК, камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК.