Урачысты прыём, прысвечаны 8 Сакавіка, адбыўся 7 сакавіка ў Магілёўскім аблвыканкаме. Яго ўдзельніцамі сталі больш за 30 найлепшых прадстаўніц жаночай грамадскасці Прыдняпроўскага краю. Кіраўнік рэгіёна Уладзімір Даманеўскі цёпла павіншаваў удзельніц урачыстасці з надыходзячым святам і ўручыў ордэн Маці дзевяці жанчынам, якія нарадзілі і выхавалі пяцярых і больш дзяцей.