Ход рэалізацыі ў Магілёўскай вобласці Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва» быў сярод асноўных пытанняў парадку дня чарговай сесіі абласнога Савета дэпутатаў.
У Беларусі з 1 жніўня ўзрастаюць памеры некаторых відаў дапамог і пенсій у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ), паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Пры падрыхтоўцы да новага навучальнага года ў Магілёўскай вобласці ў ліпені-жніўні запланавана правесці 70 школьных кірмашоў. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама.
У студзені-чэрвені 2018 года ў Магілёўскай вобласці арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 1 517 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 120,7 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.