RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

На Магілёўшчыне падведзены вынікі рэгіянальнага конкурсу «Навагодняя фантазія»

Конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва праводзіцца ўжо трэці год і кожны раз збірае на адной пляцоўцы найлепшыя творы майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці з усёй вобласці. Яго ўдзельнікамі па традыцыі становяцца індывідуальныя майстры, творчыя калектывы, прадстаўнікі клубных фарміраванняў, спецыялісты дамоў і цэнтраў рамёстваў. Узрост іх самы розны.

Выбарчая кампанія - 2024 увайшла ў актыўную фазу

Адзіны дзень галасавання пройдзе ў нашай краіне 25 лютага. Жыхары Беларусі абяруць тых, хто будзе прадстаўляць іх інтарэсы ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовых Саветах дэпутатаў. Пачынаецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Партыі, працоўныя калектывы праводзяць з'езды, зборы і канферэнцыі па вылучэнні сваіх прадстаўнікоў.

Канцэпцыя развіцця нацыянальнай культурнай прасторы на 2024-2026 гады зацверджана ў Беларусі

Канцэпцыя развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства на 2024-2026 гады зацверджана ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 961 ад 28 снежня 2023 года, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

Ветэран ВАВ аб акцыі «Ад усёй душы»: я шчаслівы чалавек, мяне не забываюць

У Магілёве ветэран Вялікай Айчыннай вайны Фёдар Іванавіч Крываногаў атрымаў віншаванні ў рамках акцыі «Ад усёй душы».

З падарункамі і цёплымі словамі віншаванняў да ветэрана прыехала старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Марыя Шапнеўская.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў комплексныя папраўкі ў закон «Аб Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь»

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім прадугледжваецца комплексная карэкціроўка закона «Аб Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь» з улікам абноўленай Канстытуцыі краіны і правапрымяняльнай практыкі (апошні раз змяненні ўносіліся ў 2006 годзе). Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

100-гадовы юбілей: у Магілёве новы пашпарт уручылі ветэрану ВАВ

У Магілёве супрацоўнікі аддзела грамадзянства і міграцыі разам з кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Пятром Салаўёвым і школьнікамі павіншавалі са 100-гадовым юбілеем ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Паўла Яфімавіча Казлова. Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Выпуск 29.12.2023

Беларуская

Валерый Малашка: пажылыя людзі - гэта апора і аснова дзяржавы

У Магілёўскай вобласці сёння дадзены ўрачысты старт дабрачыннай акцыі для пажылых людзей «Ад усёй душы». На свята былі запрошаны каля 150 людзей, так званага, элегантнага ўзросту. Першыя прымеркаваныя да акцыі сустрэчы адбыліся яшчэ напярэдадні Новага года.

За выходныя ў Магілёўскай вобласці пры пажарах загінулі 4 чалавекі

Шэсць пажараў у Магілёве, Бабруйску Крычаве, Бабруйскім і Асіповіцкім раёнах адбылося за выходныя ў вобласці, загінулі 4 чалавекі, паведамілі ў Магілёўскім абласным УМНС.