RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У Магілёўскай вобласці стартавала ўборачная кампанія

З абмалоту азімага ячменю ў Слаўгарадскім раёне стартавала ўборачная кампанія ў Магілёўскай вобласці. Для абласных «Зажынак» выбралі поле ААТ «Прывольнае агра» — культура тут саспела значна раней за астатнія збожжавыя.

Магілёўскую вобласць на VIII Гульнях «Дзеці Азіі» ў Якуцку прадставяць 17 спартсменаў

Магілёўскую вобласць на VIII Гульнях «Дзеці Азіі» ў Якуцку (Расія) прадставяць 17 спартсменаў. Аб гэтым карэспандэнту сайта расказаў намеснік начальніка аддзела вучэбна-спартыўнай, арганізацыйнай і турыстычнай работы ўпраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама Ігар Драздоў.

Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 29 чэрвеня у Магілёўскай вобласці

У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ.
 

Праз 80 гадоў пасля вайны пошукавікі знайшлі і перадалі родным медаль героя, які загінуў у бабруйскім катле

МАдаль «За адвагу» пошукавікі знайшлі ў пасёлка Яловікі пад Бабруйскам, праводзячы падчас «Вахты Памяці» разведку мясцовасці.

Анатоль Ісачанка: мы гатовы падтрымаць любыя праекты, якія накіраваны на рэалізацыю дасягнутых дамоўленасцей узаемавыгадна як для горада Цяньцзінь, так для Магілёўскай вобласці.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сустрэўся сёння з дэлегацыяй горада Цяньцзінь (КНР) на чале з намеснікам мэра Муніцыпальнага народнага ўрада Цяньцзіня сп. Чжан Лін.

Адкрыты турнір «Кубак дружбы» па настольным тэнісе стартаваў у Магілёве

Адкрыты турнір «Кубак дружбы» па настольным тэнісе стартаваў у Магілёве 25 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы і гульнявых відах спорту.

Новая тэлеперадача «Культурная сталіца» стартуе на тэлеканале «Беларусь 4» Магілёў»

Тэлерадыёкампанія «Магілёў» пачынае новы праект - цыкл перадач пад назвай «Культурная сталіца». Ён прысвечаны культурнай сталіцы Беларусі 2024 — Бялынічам, і раскажа пра багатую культуру Прыдняпроўскага краю. Першая перадача расказвае аб дзіцячай творчасці: юных артыстах, танцорах, спеваках, музыкантах і мастаках.