Рэспубліканская навагодняя дабрачынная акцыя «Ад усёй душы» стартуе 26 снежня ва ўсіх рэгіёнах краіны. Аб гэтым журналістам расказала намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка.
З-за будаўніцтва ў Магілёве ўнутрыгарадскай кальцавой дарогі ў месцах вытворчасці работ змянілася арганізацыя дарожнага руху. Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Падарыць радасць навагодняга свята. Марафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» праходзіць у Магілёўскай вобласці. Ён закліканы аказаць дапамогу і падарыць радасць навагодняга свята дзецям, якія пазбаўлены яго ў звычайным жыцці.
Старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка на сустрэчы з актывам Чавускага раёна адзначыў, што ў першую чаргу неабходна прыслухоўвацца да запытаў людзей і не пакідаць без увагі ніводнага звароту.
Дваццаць пяць пар юнакоў і дзяўчат з усяго рэгіёна прынялі ўдзел у абласным навагоднім балі для навучэнскай і студэнцкай моладзі. Святочнае мерапрыемства стала часткай рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».