Мемарыял землякам, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне, устанавілі ў вёсцы Палуж Краснапольскага раёна. Ініцыятарам яго стварэння стаў ураджэнец Палужа Уладзімір Кузьмянкоў. Мемарыял зрабілі дзякуючы добраахвотным ахвяраванням аднавяскоўцаў, фінансавай падтрымцы розных арганізацый і валанцёрскай дапамогі.