RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Экспарт нашых тавараў складае больш за 80% - намеснік гендырэктара ААТ «Магілёўліфтмаш»

Аб гэтым расказаў Антон Бельскі, намеснік гендырэктара па камерцыйных пытаннях ААТ «Магілёўліфтмаш», адзначыўшы, што прадпрыемства з'яўляецца вядучым вытворцам ліфтавага абсталявання ў ЕАЭС.

У Магілёўскай вобласці ўбрана 76 працэнтаў плошчаў грэчкі

Айчынных круп на паліцах магазінаў павінна быць дастаткова - такую задачу яшчэ ў 2020 годзе паставіў Прэзідэнт. І сельгаспрадпрыемствы актыўна ўключыліся ў работу. У Магілёўскай вобласці за апошнія пяць гадоў дакладна прасочваецца дынаміка павелічэння плошчаў грэчкі: калі ў 2018 годзе было ўсяго 2 тысячы гектараў, то ў гэтым ужо 5,9 тысячы. Тэхналогіі адшліфаваны, насенне ёсць, застаецца своечасова ўбраць і дапрацаваць. Тэмп рэгіён узяў нядрэнны, ужо ўбрана больш за 4,4 тысячы гектараў, або 76 працэнтаў плошчаў. Ураджайнасць вышэйшая за леташнюю: 14 цэнтнераў з гектара супраць 12,2.

Пасяджэнне групы высокага ўзроўню Саўміна Саюзнай дзяржавы прымае Магілёў

Пасяджэнне групы высокага ўзроўню Савета міністраў Саюзнай дзяржавы адбудзецца 29 верасня. Мерапрыемства прымае Магілёў.

Сустрэча з калектывамі, праца службы «адно акно». Сяргей Хаменка наведаў з працоўным візітам Бабруйск

Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка наведаў Бабруйск. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінюста.

Валерый Бельскі: інфармацыйныя сустрэчы аднолькава карысныя для грамадзян і спікераў

Інфармацыйныя сустрэчы аднолькава карысныя як для грамадзян, гэтак і для спікераў. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся намеснік старшыні Савета Рэспублікі Валерый Бельскі па выніках сустрэчы з калектывам ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Магілёўводбуд».

Музей гісторыі Магілёва арганізаваў сустрэчу з відавочцам апошняга бою батальёна міліцыі Канстанціна Уладзімірава

Пошукавікі і рэканструктары Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «ВІККРУ», кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні і навучэнцы Магілёўскага эканамічнага прамыслова-тэхналагічнага каледжа, гімназіі №4, СШ №5 і СШ №12 на чале з навуковым супрацоўнікам музея наведалі 96-гадовую жыхарку в. Гаі Соф'ю Веракса.

У Быхаўскім раёне ратавальнікі дапамаглі знайсці дарогу дадому 82-гадоваму грыбніку

27 верасня ўвечары, каля 10 гадзін, у службу МНС патэлефанавала ўсхваляваная жыхарка пасёлка Цяшэм'е Быхаўскага раёна і паведаміла, што яе 82-гадовы муж заблудзіўся ў лесе.

Аўтагарадок з'явіўся на тэрыторыі Магілёўскай СШ №42 (відэа)

Пешаходныя пераходы, дарожныя знакі і нават прыпынкі - аўтагарадок з'явіўся на тэрыторыі Магілёўскай сярэдняй школы №42. Цяпер дзеці будуць вывучаць правілы дарожнага руху не толькі ў тэорыі, але і на практыцы

У Дрыбіне старшынёй раённага выканкаму прызначаны Дзмітрый Чыгір

Сёння ў вялікай зале Дрыбінскага райвыканкама адбылося паседжанне пазачарговай сесіі Дрыбінскага раённага Савета дэпутатаў пад старшынствам кіраўніка дэпутацкага корпуса Святланы Завідоўскай, падчас якога губернатар Магілёўскай вобласці Анатоль Ісачанка прадставіў новага старшыню Дрыбінскага раённага выканаўчага камітэта Дзм