Жыліцкі гістарычны комплекс-музей - сапраўдная жамчужына не толькі Магілёўскай вобласці, але і ўсёй краіны. Радавы маёнтак Булгакаў заўсёды прыцягваў вялікую колькасць турыстаў, але ў суботу, 23 верасня, у палацы асабліва ажыўлена – тут упершыню прайшоў абласны фестываль «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах». Для гасцей падрыхтавалі вельмі насычаную і яскравую праграму. Сапраўдныя балі, канцэрты класічнай музыкі, паказ мод, магчымасць паўдзельнічаць у розных творчых і тэматычных актыўнасцях. А самае галоўнае - кожны ахвочы змог акунуцца ў атмасферу ХIХ стагоддзя.