Дзяўчыны-вольніцы, удзельніцы ІІ Гульняў краін СНД, трэніруюцца ў Магілёве ў Доме спорту. З 30 спартсменак, якія прыбылі 31 ліпеня, ужо адабрана каманда, якая выступіць у Салігорску 13 жніўня. Сярод іх да 50 кг - Наталля Варакіна, да 53 кг - Вікторыя Воўк, да 55 кг - Арына Мартынава, да 57 кг - Алеся Гетманава, да 59 кг - Надзея Буланая, да 62 кг - Крысціна Сазыкіна, да 65 кг - Ксенія Цярэня , да 68 кг - Аліна Шаўчук, да 72 кг - Вікторыя Радзькова, да 76 кг - Ганна Маслакова.