RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Як вайскоўцы дапамагаюць сельгаспрадпрыемствам Магілёўшчыны (відэа)

У канцы ліпеня вайскоўцы розных вайсковых часцей Рэспублікі Беларусь адправіліся дапамагаць на жніве аграрыям Віцебскай і Магілёўскай абласцей. Адна з брыгад знаходзіцца ў Мсціслаўскім раёне. Чым займаюцца і як дапамагаюць вайскоўцы сельгаспрадпрыемствам - у сюжэце ТРК «Магілёў».

Спаборніцтвы па каратэ стануць маляўнічым шоу. «Алімпіец» у Магілёве чакае ўдзельнікаў II Гульняў краін СНД

Спаборніцтвы па каратэ стануць маляўнічым шоу. Такім меркаваннем падзяліўся дырэктар абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы і гульнявых відах спорту Дзмітрый Чыгір, расказваючы аб падрыхтоўцы спарткомплексу «Алімпіец» да правядзення ІІ Гульняў краін СНД.

У Магілёўскім раёне пачалі сяўбу азімага рапсу

Усе гаспадаркі Магілёўскага раёна пачалі сяўбу азімага рапсу.

Анатоль Ісачанка аб будаўнічай сферы: гэта матэрыяльнае ўвасабленне магчымасцяў краіны

Будаўнічая сфера заўсёды была матэрыяльным выражэннем магчымасцей краіны. Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага Дню будаўніка.

Анатоль Ісачанка аб сацыяльна-эканамічным развіцці вобласці: наша задача сёлета выйсці на ўстойлівы рост па ўсіх напрамках

Пасяджэнне абласнога выканаўчага камітэта аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця і выкананні бюджэту вобласці за першае паўгоддзе бягучага года правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. У ім прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, намеснік старшыні Вярхоўнага Суда Беларусі Юрый Кобец, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, першы намеснік старшыні аблвыканкама Сяргей Савіцкі, члены аблвыканкама, члены Савета Рэспублікі сходы, старшыні гаррайвыканкамаў і гаррайсаветаў, кіраўнікі адміністрацый раёнаў у Магілёве і Бабруйску, прадстаўнікі кантралюючых і сілавых ведамстваў, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, прадпрыемстваў і арганізацый вобласці.