RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Абласны выязны семінар са старшынямі раённых і сельскіх Саветаў дэпутатаў прайшоў у Шклоўскім раёне

На базе Шклоўскага раёна прайшоў абласны выязны семінар, удзельнікамі якога сталі старшыні раённых і сельскіх Саветаў дэпутатаў Шклоўскага, Горацкага, Дрыбінскага, Мсціслаўскага, Круглянскага і Слаўгарадскага раёнаў, прадстаўнікі органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання Шклоўскага раёна. Тэма – «Арганізацыя дзейнасці органаў мясцовага самакіравання ў сучасных умовах».

Больш за 2 млн рублёў выдзелена на рамонт шматкватэрных дамоў у Бялынічах

Культурная сталіца Беларусі - Бялынічы - працягвае маштабнае добраўпарадкаванне. Акрамя рамонту дарог у горадзе актыўна вядуць капітальны рамонт дамоў і прыдамавых тэрыторый. Яго праводзіць Бялыніцкі жылкамгас сіламі свайго будаўнічага падраздзялення.

У Беларусі аб'яўлены конкурс для назначэння стыпендый Прэзідэнта аспірантам на 2025 год

У адпаведнасці з указам Прэзідэнта ад 6 верасня 2011 года нумар 398 «Аб сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў» Міністэрства адукацыі сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі аб'явілі аб правядзенні адкрытага конкурсу па назначэнню стыпендый Прэзідэнта аспірантам на 2025 год, паведамілі ў прэс-службе НАН.

Міністэрства аховы здароўя зацвердзіла патрабаванні да санітарнай аховы тэрыторыі Беларусі

Зацверджаны санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні да санітарнай аховы тэрыторыі Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 5 сакавіка 2024 года нумар 43, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

У Беларусі ўстаноўлены юбілейны медаль да 30-годдзя КДК

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 10 чэрвеня падпісаў указ нумар 220 аб устанаўленні юбілейнага медаля «30 год Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь», паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

Дакументам таксама зацверджана палажэнне аб медалі, яго апісанне і ўзор пасведчання да яго.

Беларуская чыгунка часова зменіць графік руху асобных цягнікоў на ўчастку Магілёў - Асіповічы

У сувязі з правядзеннем планавых работ па рамонце чыгуначнага моста на перагоне Друць - Вендрыж на ўчастку Магілёў - Асіповічы 26, 27 чэрвеня, 31 ліпеня, а таксама 1, 14, 15, 21, 22 жніўня бягучага года адмяняюцца з абарачэння: цягнікі № 742/ 741 Мінск - Магілёў адпраўленнем з Мінска ў 6:55, з Магілёва - у 15:33; цягнікі № 879/880 Магілёў - Салігорск адпраўленнем з

Каля 335 тыс. квадратных метраў жылля ўведзена ў эксплуатацыю ў Магілёўскай вобласці за мінулы год

У Магілёўскай вобласці за мінулы год уведзена ў эксплуатацыю 334,1 тыс. квадратны метр агульнай плошчы жылля, расказалі ў галоўным статыстычным упраўленні Магілёўскай вобласці.

Выпуск 07.06.2024

Беларуская

Новыя тэхналогіі вытворчасці прадуктаў распрацоўваюць навукоўцы і студэнты з БДУТ

Вы калі-небудзь задумваліся, хто распрацоўвае тыя самыя тэхналогіі, па якіх потым нашы прадпрыемствы выпускаюць прадукцыю? Большая частка з іх належыць аўтарству вучоных і студэнтаў з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій. Толькі за мінулы год навукоўцамі ўніверсітэта ў вытворчасць укаранёны 30 распрацовак, у 2022 годзе – 27. А нядаўна светлыя розумы вярнуліся з Санкт-Пецярбурга з міжнароднай выставы «Высокія тэхналогіі, інавацыі, інвестыцыі» з высокімі ўзнагародамі, галоўная з якіх Гран-пры.