У Магілёўскай вобласці касавіца набліжаецца да экватара. Як паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама, у вобласці скошана 87,2 тысячы гектараў - 46,4%. Убрана звыш 70 тысяч гектараў - 81%. Нарыхтавана 4,8 тысячы тон сена пры заданні 94 тысячы тон, а таксама 437 тысяч тон сенажу (28% да задання).