RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Галоўнае - не спыняцца на дасягнутым і ісці наперад. Анатоль Ісачанка аб развіцці Магілёўскай вобласці

У далейшым развіцці Магілёўскай вобласці самае галоўнае - не спыняцца на дасягнутым і ісці наперад. Такой думкай з журналістамі падзяліўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага падвядзенню вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну за 2022 год.

Па выніках работы за 2022 год ўзнагароджаны лепшыя прадпрыемствы Магілёўшчыны

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае падвядзенню вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці, адбылося 3 сакавіка ў Палацы культуры вобласці. На сходзе прадстаўнікоў працоўных калектываў і актыву вобласці 16-ці найлепшым прадпрыемствам рэгіёну ўручаны ўзнагароды.

Фестываль інтэлектуальных гульняў сярод школьнікаў «Кубак Дружбы – 2023» пройдзе ў Магілёве 4 і 5 сакавіка

Адкрыты абласны фестываль інтэлектуальных гульняў сярод школьнікаў «Кубак Дружбы – 2023» пройдзе ў Магілёўскім абласным цэнтры творчасці 4 і 5 сакавіка. Пра гэта паведамілі ва ўстанове дадатковай адукацыі.

Студэнты Магілёўскай вобласці паўдзельнічаюць у будаўніцтве музея воінскай славы на Буйніцкім полі

Студэнты Магілёўшчыны прымуць актыўны ўдзел у будаўніцтве музея воінскай славы на Буйніцкім полі. Планы на 2023 год і вынікі мінулага года абазначылі на пленуме рэспубліканскага саюза моладзі.

Прадстаўніцы Магілёўскай вобласці заваявалі ўзнагароды на першынстве Беларусі па шашках-64

У Мінску прайшло першынство Беларусі па шашках-64 сярод юніёраў, юнакоў і дзяўчат у розных узроставых катэгорыях. За прызавыя месцы змагаўся 141 удзельнік з усіх абласцей краіны і Мінска.

Выставу адной карціны прадставяць у Магілёве

Выстава адной карціны пачне працаваць у мастацкім музеі В.К.Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве 3 сакавіка. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

Каля 5,5 тыс. цюльпанаў і 5,3 тыс. руж падрыхтаваў «Магілёўзелянбуд» да 8 сакавіка

Каля 5,5 тыс. цюльпанаў і 5,3 тыс. руж падрыхтаваў КВУП «Магілёўзеленбуд» да 8 сакавіка. Пра гэта расказала галоўны аграном прадпрыемства Крысціна Аўтушкова.

Больш за 60 школьнікаў сталі пераможцамі алімпіяды ў МДУ імя Куляшова

Больш за 60 школьнікаў рэкамендаваны да паступлення без іспытаў у МДУ імя А.А.Куляшова ў Магілёве. Яны сталі пераможцамі ўніверсітэцкай алімпіяды, паведамілі ў ВНУ.