Калегія камітэта па архітэктуры і будаўніцтве прайшла ў Магілёўскім аблвыканкаме пры ўдзеле старшыні абласнога выканаўчага камітэта Анатоля Ісачанкі. У пасяджэнні прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыні гаррайвыканкамаў, кіраўнікі і намеснікі арганізацый, якія курыруюць пытанні будаўнічай галіны.
Урачыстае ўскладанне кветак і вянкоў у сувязі з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі прайшло ў Магілёве на пл. Славы 23 лютага. Прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, сілавых структур, навучальных устаноў, ветэраны ўсклалі кветкі да Вечнага агню, а таксама ўшанавалі хвілінай маўчання памяць тых, хто загінуў, абараняючы ў розныя гады нашу Радзіму.
Па стане на 22 лютага скончаны курс першаснай вакцынацыі прайшлі 702 тысячы чалавек (амаль 73% насельніцтва), з іх больш за 22 тысячы - дзеці. Першым бустэрам ахоплены 635 тысяч чалавек (больш за 90% асоб, у якіх з моманту апошняй вакцынацыі прайшло 6 і больш месяцаў).
У рамках выніковай калегіі Міністэрства культуры «Аб выніках дзейнасці сферы культуры ў 2022 годзе і задачах развіцця на 2023», якая прайшла ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, міністр культуры Анатоль Маркевіч уручыў узнагароду дырэктару Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай пра
У Магілёўскай вобласці праходзяць адкрытыя спаборніцтвы Беларусі па мнагаборстве сярод ратавальнікаў «Пошукава-выратавальныя работы», паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.
У Магілёве сваю прадукцыю і распрацоўкі на выставе дасягненняў беларускай навукі «Беларусь інтэлектуальная» прадставяць 34 прадпрыемствы рэгіёну. Агулам экспазіцыйная пляцоўка збярэ 167 удзельнікаў з усёй краіны, якія прэзентуюць 620 экспанатаў, паведамілі ў камітэце эканомікі Магілёўскага аблвыканкама.
Жыліцкі палацава-паркавы ансамбль плануюць увесці ў эксплуатацыю да 30 чэрвеня. Пра гэта паведаміў міністр культуры Анатоль Маркевіч на калегіі Міністэрства культуры «Аб выніках дзейнасці сферы культуры ў 2022 годзе і задачах развіцця на 2023-й», якая прайшла ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Адкрытае першынство «Трактарны біятлон 2023» адбылося сёння ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках. Незвычайны біятлон на трактарах замест лыж праходзіць ужо другі раз. Спаборніцтвы прымеркавалі да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.