Паводле звестак пракуратуры Магілёўскай вобласці, у гады Вялікай Айчыннай вайны ў рэгіёне часткова або поўнасцю спалены і знішчаны каля 1,7 тыс. населеных пунктаў, не менш як 17 з іх паўтарылі лёс Хатыні. У іх ліку вёска Стэфанава Бялыніцкага раёна. 22 снежня 1942 года карныя атрады СС спалілі вёску разам з жыхарамі.