RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Фінал Нацыянальнага адбору да ХХХIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар» пройдзе ў Бялынічах.

У Бялынічах запланавана правядзенне фіналу Нацыянальнага адбору да ХХХIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар». Выступленні пройдуць фармаце гала-канцэртаў у раённым цэнтры культуры.

Прыезд удзельнікаў чакаецца 15 сакавіка.

Сустрэчы з заслужанымі артыстамі Расійскай Федэрацыі чакаюць тэатралаў гэтай вясной у Магілёве

Сустрэчы з заслужанымі артыстамі Расійскай Федэрацыі чакаюць тэатралаў гэтай вясной у Магілёве. Акрамя паказу спектакляў-удзельнікаў XVII Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «М.@rt. кантакт» арганізатары падрыхтавалі насычаную праграму.

Аляксандр Старавойтаў - аб развіцці медыцыны ў райцэнтрах і на вёсцы

Начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Cтаравойтаў: «Жыхарам рэгіёнаў, вёскі стала бліжэй высокатэхналагічная дапамога»

У Беларусі стартавала акцыя па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні

У Беларусі стартавала акцыя па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні населеных пунктаў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў Кодэкс грамадзянскага судаводства

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Кодэкс грамадзянскага судаводства. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

Дакумент закліканы ўстанавіць адзіныя правілы разгляду грамадзянскіх і эканамічных спраў у судах.

Магілёўскую вобласць на УНС прадставіць 41 дэлегат ад мясцовых Саветаў дэпутатаў

Пазачарговую другую сесію Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў правёў сёння старшыня аблсавета Аляксандр Гарошкін. Удзел у ёй узялі намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка, кіраўнік спраў аблвыканкама Мікалай Дзядкоў.

Кіраўнік Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра прымае ўдзел у IV культурным форуме «Арт-Курултай»

Кіраўнік Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы, старшыня рэспубліканскай рады па пытаннях клубнай дзейнасці і народнай творчасці пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, член савета па культуры пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь Алег Хмялькоў прымае ўдзел у IV культурным форуме «Арт

Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу да 9 мая аднавіць дарогі ў краіне

Да 9 мая бягучага года ўсе дарогі ў краіне павінны быць адноўлены. Такую задачу паставіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы кадравыя рашэнні 11 сакавіка.