У Магілёве дадзены старт абласной дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды». Ва ўнівермагу «Цэнтральны» з’явілася своеасаблівая «Ёлка жаданняў», якую ўпрыгожваюць паштоўкі з навагоднімі марамі дзяцей. Там жа стаіць скрынка «Добрых сэрцаў», куды любы чалавек можа пакласці падарунак, увасобіўшы ў жыццё навагоднія жаданні рабят: ад развіццёвай гульні да мяккай цацкі.