У Магілёве па праграме энергазберажэння ў 2017 годзе замянілі на святлодыёдныя 3,7 тыс. вулічных свяцільнікаў. Як паведаміў дырэктар прадпрыемства «Гарсвятло» Аляксандр Пашкевіч, гэта закранула як цэнтральныя вуліцы абласнога цэнтра, так і прыватнага сектара, дваровых тэрыторый.