RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Разам – за бяспеку на дарогах!»пройдзе ў Магілёўскай вобласці 25 студзеня

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Разам – за бяспеку на дарогах!»пройдзе ў Магілёўскай вобласці 25 студзеня. Пра гэта паведаміла спецыяліст аддзялення па агітацыі і прапагандзе УДАІ УУС аблвыканкама Крысціна Котава.

Першы намеснік начальніка Магілёўскай мытні Андрэй Галайдзін 24 студзеня правядзе прамую тэлефонную лінію

Першы намеснік начальніка Магілёўскай мытні Андрэй Канстанцінавіч Галайдзін 24 студзеня правядзе прамую тэлефонную лінію. З 14.00 да 16.00 па нумары (80222) 29 90 02 ён адкажа на пытанні жыхароў рэгіёна.

Заробкі педагогаў і медыкаў павялічаны са студзеня

Зарплаты некаторых катэгорый работнікаў у сферах адукацыі і аховы здароўя павялічаны з 1 студзеня. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 19 студзеня 2019 года №36 «Аб павышэнні заработнай платы асобным катэгорыям работнікаў», паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Прыярытэтам працы Магілёва ў 2019 годзе стане павышэнне эканамічнай эфектыўнасці прадпрыемстваў

Прыярытэтам працы Магілёва ў 2019 годзе стане павышэнне эканамічнай эфектыўнасці прадпрыемстваў. Такую задачу паставіў на пасяджэнні гарвыканкама яго старшыня Уладзімір Цумараў.

Фінальныя спаборніцтвы абласной спартакіяды работнікаў ЖКГ стартуюць 25 студзеня ў Магілёве

Фінальныя спаборніцтвы ХІІІ зімовай абласной спартакіяды работнікаў ЖКГ стартуюць у Магілёве 25 студзеня. Мерапрыемства збярэ без малога 30 каманд камунальных прадпрыемстваў рэгіёна, адзначыў намеснік старшыні абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў.

Пачаўся прыём заявак на ўдзел у конкурснай праграме XVIII Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка»

Пачаўся прыём заявак на ўдзел у конкурснай праграме XVIII Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка». Плануецца, што мерапрыемства пройдзе ў Клімавічах 23-26 мая. Пра гэта паведамляецца на сайце Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы.

Рэспубліканская акцыя «Бяспека – у кожны дом!» пройдзе ў Магілёўскай вобласці з 21 студзеня па 28 лютага

Рэспубліканская акцыя «Бяспека – у кожны дом!» пройдзе ў рэгіёне з 21 студзеня па 28 лютага. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 26 студзеня старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык

Прамую тэлефонную лінію правядзе 26 студзеня старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Іванавіч Харытончык. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.