RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Абласны тур рэспубліканскай інтэлектуальна-прававой гульні пройдзе ў Магілёве 18 мая

Абласны тур рэспубліканскай інтэлектуальна-прававой гульні «Сіла Закона: мы і права» пройдзе ў Магілёве 18 мая. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «Не пакідайце дзяцей адных!»

З мэтай прыцягнення ўвагі да праблем дзіцячага свавольства з агнём, папярэджання пажараў і гібелі дзяцей на іх, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і гарантаванне іх агульнай бяспекі (дома, на вуліцы, вадаёме і інш.) з 15 мая па 1 чэрвеня пройдзе рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «Не пакідайце дзяцей адных!», прымеркаваная да Міжнароднага Дня абароны дзяцей, у рамках якой работнікі МНС нагадаюць бацькам аб тым, што менавіта яны адказваюць за бяспеку сваіх дзяцей.

Беларуская

Выпускніца Касцюковіцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Паліна Бурачкова стала бронзавым прызёрам маладзёжнага першынства Еўропы па самба

Выпускніца Касцюковіцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, выхаванка трэнера-выкладчыка Аляксандра Герашчанка прыняла ўдзел у спаборніцтвах высокага ўзроўню і ўзнялася на трэцюю прыступку пастамента.

У Магілёве стартуе рэспубліканскі конкурс студэнцкіх сем'яў

Ён пройдзе на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій, а ўдзел у ім прымуць сем каманд з розных рэгіёнаў краіны.
Конкурсная праграма разлічана на тры дні. Сёння, 16 мая, студэнцкія сем'і будуць дэманстраваць свае сілы ў спартыўным квэсты, пасля чаго ім трэба будзе сумесна вырабляць ключніцу на спаборніцтве пад назвай «Умелыя рукі».

Абмеркаванне ВНС і стварэнне Моладзевага Савета. У СВК «Гігант» прайшоў форум маладых работнікаў аграпрамысловай сферы

У Вялікіх Бортніках прайшоў форум маладых работнікаў сферы аграпрамысловага комплексу. У мерапрыемстве прынялі ўдзел маладыя спецыялісты і працаўнікі СВК «Гігант», ААТ «Міхалёўская Ніва», ААТ «Неўскі-Агра».

Месячнік Чырвонага Крыжа праходзіць у Магілёве

Беларускі Чырвоны Крыж запусціў месячнік Чырвонага Крыжа. Такі месячнік арганізацыя праводзіць штогод да 1-га чэрвеня. Ён накіраваны на прыцягненне ўвагі грамадскасці да вырашэння праблем развіцця гуманітарнай дзейнасці.

Новы сезон рэспубліканскага сельгаспраекта «Уладар вёскі» стартаваў у Беларусі

У Міжнародны дзень сям'і ў Беларусі стартаваў новы сезон рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі». Пра гэта паведаміла сакратарка Цэнтральнага камітэта БРСМ Вераніка Гудкова.

Міжнародны праект «Дарогамі Памяці і Славы» стартуе 22 чэрвеня на Буйніцкім полі (відэа)

Міжнародны маладзёжны патрыятычны праект «Дарогамі Памяці і Славы», які зноў стартуе 22 чэрвеня на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле», пашырае межы і магчымасці. На гэты раз ён прыме 80 удзельнікаў з Магілёўшчыны і рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі. Дададуцца і кропкі ў маршруце.

ЦТ - 2024. Устаноўлены тэрміны і пункты правядзення

ЦТ па адпаведных прадметах пройдзе ў гэтым годзе з 27 мая па 6 чэрвеня:

Інструктыўна-метадычная нарада напярэдадні АДІ прайшла ў Магілёўскім аблвыканкаме

Інструктыўна-метадычная нарада напярэдадні адзінага дня інфармавання правяла ў Магілёўскім аблвыканкаме начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Кацярына Музычэнка.