Абласное зімовае спартыўнае свята «Беларуская лыжня-2019» прайшло 2 лютага ў Пячэрскім лесапарку. Традыцыйнае мерапрыемства сабрала больш за 1 тыс. удзельнікаў з усіх раёнаў Прыдняпроўскага краю, Магілёва і Бабруйска. Прысутных павітаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі. Ён таксама ўручыў спартыўную экіпіроўку і сертыфікат на Br50 тыс. горацкай хакейнай камандзе «Сокал», якая заняла другое месца ў фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.