RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

На Чыгірынскім вадасховішчы абмяжуюць рыбалку з 20 верасня па 10 кастрычніка

У мэтах аховы рыбных рэсурсаў з 20 верасня па 10 кастрычніка на Чыгірынскім вадасховішчы Быхаўскага раёна будзе абмежавана аматарскае рыбалоўства, паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Вольга Грамовіч.