У Магілёве прайшоў мітынг, прысвечаны дню нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна. На аднайменнай з правадыром пралетарыяту плошчы сабраліся прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі на чале з першым сакратаром Магілёўскай абласной арганізацыі Міхаілам Жудро, грамадскіх арганізацый, ветэраны, моладзь. Прысутныя ўсклалі кветкі да помніка заснавальніку савецкай дзяржавы.
Фота Галіны Гаўрыловіч