У Магілёўскім абласным тэатры лялек 21 і 22 лістапада пройдзе прэм'ера спектакля «Дон Кіхот» (12+).
Рэжысёр Алег Лабозін прадставіць спектакль для сямейнага прагляду паводле п'есы Яўгена Шварца, напісанай паводле твора знакамітага рамана Сервантэса.
Дон Кіхот. Той самы Рыцар Сумнай Выявы. І тое самае падарожжа з верным сябрам і збраяносцам Санча Пансо.