RU BY EN 中文
Instagram

Содержимое

У Беларусі пачалі стварэнне адзінай сістэмы аплаты праезду ў транспарце

У Беларусі плануецца стварыць адзіную сістэму аплаты праезду, якая будзе дзейнічаць як у Мінску, гэтак і ў рэгіёнах. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню аўтамабіліста і дарожніка, начальнік упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Андрэй Гладкі.

Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 25 кастрычніка

У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ.

Гутарка з ідэалагічным актывам рэгіёна праходзіць у Магілёўскім аблвыканкаме

У Магілёўскім аблвыканкаме працягваецца цыкл гутарак па арганізацыі ідэалагічнай работы з намеснікамі кіраўнікоў, якія выбудоўваюць працэсы ідэалагічнай работы ў арганізацыях з колькасцю работнікаў ад 600 чалавек і вышэй, а таксама ва ўстановах адукацыі, дзе вучацца больш за 1 тыс. чалавек.

Аляксандр Лукашэнка ўнёс у парламент законапраект па пытаннях нарматворчай дзейнасці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўнёс у парламент законапраект «Аб змяненні законаў па пытаннях нарматворчай дзейнасці». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Гастролі Ладэйнапольскага драматычнага тэатра-студыі «Красавік»

Гастролі Ладэйнапольскага драматычнага тэатра-студыі «Красавік» адбудуцца ў Магілёве 22-23 лістапада.

У рэпертуары:

22 лістапада ў 18:30

Суперкамедыя ў 2-х актах па п'есе Р. Куні «Ён, яна, акно, нябожчык» (узроставы цэнз: 16+).

Рэжысёр-пастаноўшчык - заслужаны артыст Расіі Вадзім Раманаў.

Беларуская

Прэм'ера спектакля «Дон Кіхот» у Магілёўскім абласным тэатры лялек

У Магілёўскім абласным тэатры лялек 21 і 22 лістапада пройдзе прэм'ера спектакля «Дон Кіхот» (12+).

Рэжысёр Алег Лабозін прадставіць спектакль для сямейнага прагляду паводле п'есы Яўгена Шварца, напісанай паводле твора знакамітага рамана Сервантэса.

Дон Кіхот. Той самы Рыцар Сумнай Выявы. І тое самае падарожжа з верным сябрам і збраяносцам Санча Пансо.

Беларуская

Выстава Уладзіміра Конанава ў Магілёве (відэа)

У выставачнай зале Музея Гісторыі Магілёва можна ўбачыць работы вядомага скульптара і нашага земляка - Уладзіміра Конанава. Выстаўка прысвечана 50-годдзю творчай дзейнасці мастака і называецца «Замалёўкі жыцця».

Сінагогу Бабруйска ўключылі ў спіс знакавых духоўных цэнтраў Беларусі

У праваслаўных вернікаў такімі цэнтрамі названы Свята-Успенскі Жыровіцкі мужчынскі манастыр і Спаса-Ефрасіннеўскі жаночы манастыр у Полацку. У каталікоў — Касцёл Будслаўскай іконы Божай Маці. У мусульман - Іўеўская мячэць. Мэта стварэння духоўных цэнтраў - далейшае аб'яднанне жыхароў шматнацыянальнай Беларусі.

Акцыя «Сям'я! Служым разам!»: фінал рэспубліканскага конкурсу прайшоў у Магілёве

Больш за 46 тысяч дзяцей выхоўваюцца ў сем'ях супрацоўнікаў Міністэрства унутраных спраў Беларусі. Аб гэтым заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк падчас рэспубліканскай акцыі «Сям'я! Служым разам!». Яе фінал прайшоў у Магілёве.

Указ: аблвыканкамам дадзена права фарміраваць сельскагаспадарчыя сыравінныя зоны

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычніка падпісаў указ № 375 «Аб замацаванні сыравінных зон». Аб гэтым карэспандэнту паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент прыняты ў мэтах забеспячэння эфектыўнай работы перапрацоўчых прадпрыемстваў, а таксама развіцця сыравінных зон.