RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Кірмаш інавацыйных распрацовак для машынабудавання адбудзецца ў Бабруйску 12 снежня

Кірмаш інавацыйных распрацовак для машынабудавання адбудзецца ў Бабруйску 12 снежня. Праграма мерапрыемства ўключае правядзенне прэзентацый інавацыйных распрацовак, якія маюць высокі патэнцыял для камерцыялізацыі, дзелавых перагавораў, падпісанне пратаколаў аб супрацоўніцтве, заключэнне дагавораў.

Вядучая крымінальнай тэлепраграмы на «Бабруйск 360» – сярод пераможцаў міжнароднага конкурсу антыкарупцыйнай рэкламы

У Маскве адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў міжнароднага моладзевага конкурсу сацыяльнай рэкламы «Разам супраць карупцыі».

Рэканструкцыю Бабруйскай гарадской дзіцячай бальніцы плануюць завяршыць у 2020 годзе

Рэканструкцыю Бабруйскай гарадской дзіцячай бальніцы плануюць завяршыць у 2020 годзе. Грошы на працы выдзелены з абласнога і гарадскога бюджэтаў.

Ужо скончыўся рамонт каркаса будынка. Замянілі на новыя дах, камунікацыі, вокны, усталявалі ліфты. Мантуецца ацяпляльная сістэма, вядзецца падрыхтоўка да тынкавых прац.

Прамыя тэлефонныя лініі па ўсіх напрамках дзейнасці правядзе 16 снежня камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама

Прамыя тэлефонныя лініі ўсіх напрамках дзейнасці правядзе 16 снежня камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама.

КДК вывучыў вынікі прынятых мер па павышэнні эфектыўнасці выкарыстання дзяржмаёмасці і сродкаў у сферы аховы здароўя Касцюковіцкага раёна

Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці вывучыў вынікі прынятых дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі мер па рэалізацыі прапаноў па павышэнні эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўных маёмасці і сродкаў у сферы аховы здароўя Касцюковіцкага раёна. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Юрый Фралоў.

Конкурс на самую бяспечную ёлачную цацку абвясціла Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС

«Конкурс на самую бяспечную ёлачную цацку абвясціла Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС. Палёт фантазіі не абмежаваны. Галоўная ўмова – тэматыка МНС і бяспекі», – патлумачыла старшы інспектар абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Вольга Нехарошых.

Канцэрт Сашы Нема і танцавальны флэш-моб у абарону навакольнага асяроддзя пройдуць у Магілёве

Маштабная забаўляльная праграма з выступленнем беларускага выканаўцы Сашы Нема адбудзецца 14 снежня а 12:00 у гандлёвым цэнтры «Парк Сіці» ў межах адукацыйна-экалагічнай акцыі «YOUR Water – за выратаванне планеты». Ініцыятарам і арганізатарам акцыі выступае кампанія «Дарыда», якая хоча падтрымаць глабальны сусветны экатрэнд у абарон

Ірына Раінчык абраная намеснікам старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў

Дэпутат ад Загорскай выбарчай акругі № 37 Ірына Раінчык абраная намеснікам старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў на пазачарговай сесіі.

Курсантка Магілёўскага інстытута МУС Іна Клечан пазмагаецца за званне «Студэнт года – 2019» Беларусі

Фінал рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года» адбудзецца сёння ў Мінскім гарадскім Палацы культуры. Спаборніцтва праходзіць пад эгідай Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Дабрачынны тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» пройдзе 13 снежня ў прамым эфіры «Беларусь 4 «Магілёў»» і «Радыё Магілёў»

Телемарафон начнется в 14.00 и завершится в 20.30. За 6 с половиной часов с прямом эфире «Беларусь 4» Могилев» побывают более 50 гостей.