RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Да Новага года і Калядаў у Магілёўскай вобласці арганізуюць больш за 140 кірмашовых мерапрыемстваў

Да Новага года і Калядаў у Магілёўскай вобласці арганізуюць больш за 140 кірмашовых мерапрыемстваў, дзе жыхары і госці рэгіёна змогуць набыць ёлкі, шары, падарункі, гірлянды, сімвалы 2020 года і многае іншае, паведамілі ў галоўным праўленнеі гандлю і паслуг аблвыканкама.

Да 7 студзеня ДАІ правядзе комплекс мерапрыемстваў па прафілактыцы п’янства на дарогах Магілёўскай вобласці

У мэтах прафілактыкі парушэнняў і дарожна-транспартных здарэнняў, якія робяцца ў стане ап’янення, да 7 студзеня Дзяржаўтаінспекцыя правядзе ў Магілёўскай вобласці рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Цвярозасць – норма на дарогах!».

Вызначана найлепшая дзясятка спартсменаў Магілёўскай вобласці па выніках 2019 года

Вызначана найлепшая дзясятка спартсменаў Магілёўскай вобласці па выніках выступленняў на афіцыйных міжнародных спаборніцтвах у 2019 годзе. У яе ўвайшлі тыя, хто паспяхова выступіў на чэмпіянатах свету, Еўрапейскіх гульнях, паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.

Кіраўніцтва спажыўсаюза павіншавала выхаванцаў Каменскай дзяржаўнай дапаможнай школы-інтэрната

Вялікі дэсант кааператараў на чале са старшынёй праўлення Белкаапсаюза Валерыем Івановым высадзіўся пад Бабруйскам – у Каменскай дзяржаўнай дапаможнай школе-інтэрнаце. Для дзетак, якія ў гэты дзень рыхтавалі навагодні ранішнік, яны прывезлі салодкія падарункі, а для школы – карысную у побыце тэхніку.

Дзяржаўныя арганізацыі змогуць атрымліваць участкі для будаўніцтва жылля без удзелу ва аўкцыёнах

Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 485 «Аб удасканаленні зямельных адносін і разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

Леонид Заяц: в век космических технологий подвозить людям питьевую воду - не выход

Якасць пітной вады ў студнях, будаўніцтва свінакомплексу і рамонтныя работы ў жылых дамах – з такімі пытаннямі да старшыні Магілёўскага аблвыканкама Леаніда Зайца звярнуліся жыхары Магілёўшчыны. Прыём грамадзян прайшоў сёння ў Крычаве.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне новых кіраўнікоў Касцюковіцкага і Крычаўскага райвыканкамаў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння разгледзеў кадравыя пытанні, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прадстаўнік Мінтранса 27 снежня правядзе ў Магілёве сустрэчу з перавозчыкамі

Міністэрства транспарту і камунікацый 26-27 снежня правядзе ў чатырох абласных цэнтрах краіны сустрэчы па пытанні размеркавання, выдачы і выкарыстання двухбаковых / транзітных дазволаў Польшчы, паведамілі ў ведамстве.

Абласны Цэнтр бяспекі МНС 28 снежня запрашае магілёўцаў на першы Дзень нараджэння

Абласны Цэнтр бяспекі МНС 28 снежня запрашае магілёўцаў на першы Дзень нараджэння. Святочнае мерапрыемства пачнецца ў Пажарным завулку, д. 6 у 12.30.