«Полымя свету» падарожнічае па знакавых мясцінах Магілёўскай вобласці. Пасля горада на Дняпры сімвал II Еўрапейскіх гульняў 31 мая прыбыў у Шклоў. Яго сустрэлі на плошчы перад мясцовым Домам культуры вядомыя людзі раённага цэнтра, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскасці, моладзь. Захавальнікі агню запалілі факел і перадалі яго першаму сакратару ЦК БРСМ Дзмітрыю Варанюку. Сімвал Еўрапейскіх гульняў носьбіты паходні даставілі да гарадской ратушы, лядовай арэны і ў ААТ «Папяровая фабрыка “Спартак”».