RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

На восем вакантных месцаў за тры дні паступіла 20 заяў - як праходзіць прыёмная кампанія ў БДСГА

Па словах адказнага сакратара прыёмнай камісіі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Сяргея Рубца, падача дакументаў ідзе поўным ходам, а кардынальных змен у працы сяброў камісіі ў параўнанні з мінулым годам няма.

Аграрыі Магілёўскай вобласці намалацілі 118,1 тыс.тон збожжавых і зернебабовых культур

Паводле інфармацыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, аграрыямі Магілёўскай вобласці па стане на раніцу 16 ліпеня ўбрана 49 584 га, намалочана 118 138 тон пры сярэдняй ураджайнасці 23,8 ц/га збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы, грэчкі і проса). Па тэмпах уборкі лідзіруюць Кіраўскі, Клічаўскі і Магілёўскі раёны.

Аляксандр Лукашэнка трымае на асабістым кантролі аднаўленчыя работы па ліквідацыі наступстваў стыхіі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка трымае на асабістым кантролі ход аднаўленчых работ па ліквідацыі наступстваў стыхіі, якая закранула шэраг рэгіёнаў краіны.

Дэпутат - аб інстытуце прэзідэнцтва: 30 гадоў свету - час, у якім вырасла цэлае пакаленне беларусаў

У сувязі з 30-годдзем інстытута прэзідэнцтва сваёй думкай аб тым, як гэта адбывалася ва ўмовах маштабнага крызісу, падзялілася член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Галіна Бяляева.

Абеды прама ў полі. Як арганізавана харчаванне для працаўнікоў жніва ў Горацкім раёне

Як арганізавана гарачае харчаванне працаўнікоў жніва ў сельгаспрадпрыемствах, якое меню прапануюць, наколькі смачныя, якасныя і каларыйныя стравы, чысты посуд, якія ўмовы для прыёму ежы створаны ў палявых умовах, ці забяспечваюць пітной і мінеральнай вадой... Гэтыя актуальныя пытанні арганізацыі ўборачнай кампаніі знаходзяцца ў цэнтры увагі прафсаюзаў

Арт-праект «Магілёў вачыма гасцей» праходзіць у Магілёве

У абласным цэнтры праходзіць арт-праект «Магілёў вачыма гасцей». Гэта ўжо гарадская традыцыя, і яна існуе з 2017 года. Удзельнікамі арт-праекта, за гэты час, былі больш за 60 мастакоў з розных краін. Сёлета арт-праект «Магілёў вачыма гасцей» праходзіць ужо сёмы раз.

Бабруйская «Белшына» ў ліку «Лідэраў прамысловасці Рэспублікі Беларусь-2024»

Адкрытае акцыянернае таварыства атрымала адразу два дыпломы I ступені: «Прадпрыемства года - Лідэр у галіне навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ і ўкаранення інавацыйных відаў прадукцыі», «Вытворца прадукту года ў катэгорыі «Адкрыццё года». Прамысловы гігант развіваецца і прасоўваецца дзякуючы стварэнню новай прадукцыі, а таксама рэалізацыі інвестпраектаў.

эктар БДСГА: у нас больш за 140 пагадненняў з навучальнымі і навуковымі ўстановамі свету (відэа)

Палявы інтэнсіў. Якія віды на ўраджай? Ці апраўдалі сябе эксперыменты ў 2024 годзе? Як перапрацоўшчыкі ацэньваюць якасць сыравіны? І што з кадрамі ў АПК? У студыі ток-шоу «Па сутнасці» сабраліся навукоўцы, дэпутаты, прадстаўнікі мясцовай вертыкалі і людзі зямлі.

Дзесяць раёнаў Магілёўскай вобласці пацярпелі з-за разгулу стыхіі (відэа)

Непагадзь напаткала Магілёўшчыну! 14 ліпеня па Беларусі прайшоў навальнічны фронт з парывамі ветру да 29 м/с. Па аператыўных звестках, пацярпелі 268 населеных пунктаў. Сярод іх 10 раёнаў Магілёўскай вобласці. Ад падзення дрэва загінула дзяўчынка. Ад маланак узніклі тры пажары.