RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Ордэнам Маці ўзнагароджана 18 жыхарак Магілёўскай вобласці

Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 124 жыхаркі Брэсцкай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 28 лютага, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У Клімавіцкім раёне пошукавікі вядуць выведвальную экспедыцыю на месцы меркаванага затаплення ваеннай бранятэхнікі

У Клімавіцкім раёне магілёўскія пошукавікі пачалі першую ў гэтым годзе выведвальную экспедыцыю на месцы меркаванага затаплення бранятэхнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны. Пра гэта паведаміў кіраўнік гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» Мікалай Барысенка.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі сустрэўся з калектывам абласной бальніцы

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі сёння сустрэўся з працоўным калектывам абласной бальніцы. Палілог адбыўся ў межах адзінага дня інфармавання.

У Магілёўскай вобласці 1 сакавіка пройдзе Рэспубліканская праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва

У Магілёўскай вобласці 1 сакавіка ў межах акцыі «Адзіны дзень бяспекі» пройдзе праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва, органаў кіравання і сіл дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны.

Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх сем’яў «Шчаслівыя разам» пройдзе ў Магілёве

Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх сем’яў «Шчаслівыя разам» адбудзецца 27-28 сакавіка ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання.

Пераможцы і лаўрэаты тэматычнага фотаконкурсу сярод студэнтаў і школьнікаў атрымаюць бясплатныя білеты на II Еўрапейскія гульні

З мэтай папулярызацыі гульняў сярод беларускай моладзі фонд «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» аб’яўляе пра старт новага конкурсу для навучэнцаў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь.