RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

«Дажынкi-2019»: пераможцамі абласнога конкурсу хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў сталі экспанаты Горацкага і Круглянскага раёнаў

Пераможцамі абласнога конкурсу хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў «Каравай “Дажынкі-2019”», які праводзіўся сёння падчас фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі ў Магілёве сталі экспанаты Горацкага і Круглянскага раёнаў.

Аляксандр Лукашэнка: Магілёўская вобласць гатова паспяхова вырашыць усе задачы аграпрамысловай галіны

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2019» у Магілёве. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Сяргею Кавалёву з Клімавіцкага раёна, які выратаваў аднавяскоўца з агню, уручылі ўзнагароду

Грамату і наручны гадзіннік Сяргею Кавалёву з Клімавіцкага раёна ўручыў начальнік Магілёўскага абласнога УМНС Сяргей Дзямідаў.

У аграхолдынгу «Купалаўскае» развіваюць сацыяльную інфраструктуру і нарошчваюць аб’ёмы вытворчасці

У аграхолдынгу «Купалаўскае» Шклоўскага раёна для замацавання маладых спецыялістаў і прываблівання работнікаў будуюцца кватэры. У аграгарадку Малыя Славені здадзены ў эксплуатацыю 40-кватэрны дом, ён ужо заселены на 80%. А ў аграгарадку Гарадзішча 10 кватэр з’явілася ў будынку дзіцячага садка.

У Магілёўскай вобласці яўка выбаршчыкаў за тры дні датэрміновага галасавання склала 21%

За тры дні датэрміновага галасавання па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ў Магілёўскай вобласці свой выбар на карысць таго ці іншага кандыдата зрабіла 21% выбаршчыкаў, уключаных у спісы для галасавання.

Шматфункцыянальны корпус могуць пабудаваць на тэрыторыі Магілёўскай гарадской бальніцы ХМД

Шматфункцыянальны сяміпавярховы корпус замест старых пабудоў можа з’явіцца на тэрыторыі Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.

Федэрацыя прафсаюзаў 15 лістапада пачне маніторынг выканання тэмпературнага рэжыму на прадпрыемствах

Прафсаюзныя рэйдавыя групы правядуць маніторынгі на прадпрыемствах усіх рэгіёнаў. Асаблівую ўвагу звернуць на захаванне тэмпературнага рэжыму ў вытворчых памяшканнях і цэхах, стан санітарна-бытавых памяшканняў і забеспячэнне работнікаў спецыяльнай вопраткай і абуткам.