RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Ураджай-2024. У Магілёўскай вобласці намалочана 144 тыс. тон збожжавых і зернебабовых

Аграрыямі Магілёўскай вобласці па стану на раніцу 18 ліпеня ўбрана 58 679 га, намалочана 144 033 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 25 ц/га збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы, грэчкі і проса). Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

У інстытуце МУС завяршыў працу аздараўленчы кругласутачны лагер «Дзяржынец»

У Магілёўскім інстытуце МУС завяршыў работу аздараўленчы кругласутачны лагер «Дзяржынец», арганізаваны для школьнікаў Ленінскага раёна горада.

У Беларусі абнавілі вучэбную праграму «Уводзіны ў школьнае жыццё» для першакласнікаў

Новыя версіі вучэбнай праграмы «Уводзіны ў школьнае жыццё» на рускай і беларускай мовах для I класа ўстаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджана пастановай Міністэрства адукацыі Беларусі ад 5 ліпеня 2024 года № 79. Тэкст дакумента апублікаваны ў чацвер на Нацыянальным прававым інтэрнэт- партале.

«Разам ва ўстойлівае заўтра»: рэгіянальны фестываль па ўстойлівым развіцці прайшоў у Мсціслаўскім раёне

Рэгіянальны фестываль па ўстойлівым развіцці Мсціслаўскага раёна «Разам ва ўстойлівае заўтра» прайшоў у Мсціслаўлі.

Аляксандр Гарошкін правёў выязны асабісты прыём грамадзян у аг.Хадосы Мсціслаўскага раёна

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін правёў выязны прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у адміністрацыйным будынку Хадасоўскага сельвыканкама Мсціслаўскага раёна.

Магутныя дрэвы з трэскам разляталіся на часткі. Больш за 5 тыс. га лесу пашкодзіла стыхія ў Магілёўскай вобласці

Навальнічны фронт бязлітасна прайшоўся па Магілёўскай вобласці - менш як за гадзіну непагадзь нарабіла шмат бяды: абарваны лініі электраперадачы, сарваны дахі дамоў, зломаны дрэвы, пашкоджаны аўтамабілі, ёсць пацярпелыя і загінуўшыя. Вялікія страты налічваюцца ў лясным фондзе - паводле папярэдніх даных, у рэгіёне пацярпела больш як 5 тыс. га.

Руслан Пархамовіч: у будаўнічай сферы ёсць рэзервы для паспяховага функцыянавання

Міністр архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Руслан Пархамовіч у рамках Адзінага дня інфармавання наведаў КДУСП «Чэрыкаўская ПМК № 280».

Галоўная тэма сустрэчы: «Моцны лідэр - гарант стабільнасці і бяспекі: да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь».

Эксперт выказалася аб вытоках дабрабыту беларусаў

Цэнтр сілы планетарнага маштабу

«Увесь горад выйшаў на дапамогу». Як наступствы стыхіі ліквідуюць у Асіповічах

За два дні ад бушуючай стыхіі паспелі пацярпець усе вобласці Беларусі. І калі недзе ўсё прайшло адносна мірна, то ў некаторых раёнах непагадзь разгулялася. Так, у Асіповічах вецер знішчыў больш за палову гарадскога парку, кагосьці пакінуў без даху над галавой, а кагосьці без плота. Карэспандэнты БЕЛТА адправіліся ў горад, каб паглядзець, як устараняюць наступствы стыхіі.

Святочныя мерапрыемствы да Дня пажарнай службы пройдуць у Магілёве 19 ліпеня

Святочныя мерапрыемствы да Дня пажарнай службы пройдуць у Магілёве 19 ліпеня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.