У аграгарадку Радомля Чавускага раёна 17-18 жніўня прайшло этнасвята «У госці да радзімічаў», заснаванае на падзеях і стылістыцы эпохі ранняга Сярэднявечча. Арганізатары падрыхтавалі насычаную двухдзённую праграму з тэатралізаванымі дзеяннямі. Гасцей чакалі этнатанцы, забаўляльныя праграмы, інтэрактыўныя зоны, майстар-класы, паказальныя баі і кухня радзімічаў. Мясцовыя жыхары прапанавалі традыцыйныя рамёствы ў музеі пад адкрытым небам. На выставах-продажах можна было набыць тэматычныя сувеніры.