Усе раёны Магілёўскай вобласці пачалі падсяванне траў на палях з азімымі культурамі. На 16, 2 тыс. га працы ўжо завершаны. У тройцы лідараў – Горацкі раён, дзе травы падсеяны пад покрыва на 2, 6 тыс. га, ненамнога адсталі Чавускі і Мсціслаўскі. У паўночных рэгіёнах краіны рэгламентавана справіцца з гэтымі працамі вельмі складана з-за надвор’я.