Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 25-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і станаўленню інстытута прэзідэнцтва, адбылося 15 сакавіка ў Палацы культуры вобласці. Уладзімір Даманеўскі ў межах традыцыйнай Усебеларускай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!» уручыў 25 таленавітым прадстаўнікам моладзі з усяго рэгіёна – выдатнікам вучобы, пераможцам прадметных алімпіяд, конкурсаў і спаборніцтваў, актыўных ўдзельнікаў грамадскага жыцця – пашпарты.