RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Асаблівасці выбарчай кампаніі-2024 актыўна тлумачаць грамадзянам

На Магілёўшчыне актыўна ідзе тлумачэнне грамадзянам асаблівасцей выбарчай кампаніі. Нагадаем, Адзіны дзень галасавання ў Беларусі праводзіцца ўпершыню. Ён пройдзе 25 лютага. Беларусы адначасова будуць выбіраць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых Рад дэпутатаў.

Следчыя Магілёўскай вобласці падвялі вынікі працы за 2023 год

Упраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці ў 2023 годзе прарабіла вялікі аб'ём працы, які дазволіў дабіцца высокіх вынікаў у расследаванні рэзанансных крымінальных спраў. Ва ўзаемадзеянні з сумежнымі ведамствамі дасягнуты значныя вынікі ў расследаванні крымінальных спраў экстрэмісцкай накіраванасці мінулых гадоў.

На першую Вахту Памяці магіляўчанін паехаў у 15 гадоў, з таго часу актыўна ўдзельнічае ў пошуку загінуўшых герояў

Поисковики Могилевского областного историко-патриотического клуба «Виккру» совместно с представителями 52-го отдельного спецбатальона Минобороны обнаружили останки в минувшем сентябре у деревни Присно. По медальону установили личность бойца. Это уроженец села Ленино Рязанской области Василий Назаркин. Четыре месяца Мироненко посвятил розыску близких солдата, числившегося пропавшим без вести. Завтра они приедут из России на почетную церемонию в деревню Севостьяновичи Могилевского района.

З 1 студзеня 2024 года пры афармленні дубліката працоўнай кніжкі працадаўца будзе выкарыстоўваць дадзеныя з ФСАН

З 1 студзеня 2024 года пры афармленні дубліката працоўнай кніжкі працадаўца будзе выкарыстоўваць даныя з Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Пра гэта распавяла начальніца аддзела індывідуальнага (персаніфікаванага) уліку Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Ніна Грабар на прэс-канферэнцыі «Лічбавы фонд.

Вынікі працы падвёў Камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Барацьба з інвазіўнымі раслінамі, такімі як баршчэўнік Сасноўскага і залатарнік канадскі - патрабуе асаблівай увагі. Гэта адна з галоўных задач, якая сёлета стаіць перад прыродаахоўнікамі. На калегіі абласнога ведамства падкрэслілі, што ў мінулым годзе праведзены шэраг мерапрыемстваў па скарачэнні выкіду шкодных рэчываў у атмасферу і рэканструкцыі ачышчальных збудаванняў.

Падчас дарожных работ у Магілёве адкапалі нямецкі ДАК

Адна з невядомых старонак акупацыі Магілёва. Доўгачасовы агнявы пункт перыяду Вялікай Айчыннай вайны знайшлі падчас будаўніцтва трасы-дублера ў раёне Ямніцкага пасёлка.

«Чырвоны Харчавік»: вернасць якасці, вернасць традыцыям

Якасць - вызначальны фактар эфектыўнай працы вытворцаў. І знак якасці, які будзе выдавацца найлепшай прадукцыі ў нашай краіне, пакажа, хто з гэтай работай справіцца лепш. А досвед і трывалая база для гэтага ёсць. Напрыклад, на кандытарскім гіганце Магілёўшчыны - «Чырвоны харчавік» - паднялі архіўныя дакументы і высветлілі, што пазіцыі прысмакаў, якія былі пазначаныя знакам якасці СССР, на прадпрыемстве вырабляюць да гэтага часу.

20 камплектаў узнагарод разыграюць 27 студзеня на «Магілёўскай лыжні»

Аматараў зімовых актыўнасцей запрашаюць на гарадское спартыўнае свята «Магілёўская лыжня», якое адбудзецца ў Пячэрскім лесапарку 27 студзеня. Паспаборнічаць самім і пабалець за іншых.