Па традыцыі ў канцы студзеня стартуе патрыятычны працоўны праект «Зімовы маршрут». Магілёўская вобласць далучыцца да яго 25 студзеня. Па маршруце, які праходзіць праз восем населеных пунктаў Бялыніцкага і Круглянскага раёнаў, пройдзе студэнцкі атрад «Ззянне», які аб'яднае 20 хлопчыкаў і дзяўчынак з БРУ, БДУТа, МДУ імя А. А. Куляшова і Бабруйскага медыцынскага каледжа.