Мерапрыемства па выяўленні нецвярозых вадзіцеляў правядзе ДАІ ў Магілёўскай вобласці 8 студзеня. Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
У ведамстве ўдакладнілі, што спецыяльнае мерапрыемства «Фільтр» будзе праходзіць у абласным цэнтры, Бабруйску, Бабруйскім і Касцюковіцкім раёнах.