Творчы вечар «Я – часцінка маёй Беларусі», прымеркаваны да юбілею старшыні Магілёўскага аддзялення грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Аляксандра Казекі прайшоў сёння ў абласным драматычным тэатры. Павіншаваць таленавітага паэта прыйшлі прадстаўнікі ўлады, грамадскіх аб'яднанняў, калегі, моладзь, родныя і блізкія. У адрас юбіляра прагучала нямала добрых слоў.