ІІ Рэспубліканскі злёт «сярэбраных» валанцёраў праходзіць сёння ў Магілёве. У актавай зале гатэля «Атрыум» сабраліся ўдзельнікі з усіх рэгіёнаў і горада Мінска, а таксама ганаровыя госці з Мінпрацы і сацабароны, Магілёўскага аблвыканкама, ЮНФПА, дэпутацкага корпуса, камітэтаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Падчас злёту валанцёры прадэманстравалі лепшыя практыкі, расказваючы пра свае вынікі і дасягненні з дапамогай творчых нумароў і відэапрэзентацый.