RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Як праходзіць уборачная кампанія ў Мсціслаўскім раёне (відэа)

Жніво на Магілёўшчыне працягваецца. У вобласці ўбралі амаль 140 тысяч гектараў плошчаў без уліку азімага рапсу. Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых - 27 цэнтнераў з гектара. Як праходзіць уборачная кампанія ў Мсціслаўскім раёне - у сюжэце

Алег Дзячэнка: II Гульні краін СНД - знакавая спартыўная і грамадска-палітычная падзея для нашай дзяржавы

Алег Дзячэнка, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, рэктар Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

Як стараста з вёскі Андраны паляпшае сваю вёску (відэа)

У кожнай вёсачцы і ў кожным аграгарадку Магілёўскай вобласці ёсць стараста ці старэйшына. Гэта грамадская пасада - без зарплаты, але з абавязкамі. Па выніках 2022 года, лепшым старастам у рэгіёне стаў Дзмітрый Новік з вёскі Андраны Мсціслаўскага раёна.

Алімпійскі чэмпіён: нас не пускаюць на міжнародныя старты, а мы становімся мацнейшымі

Нашых спартсменаў не пускаюць на міжнародныя старты, а мы становімся мацнейшымі. Такое меркаванне выказаў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў, алімпійскі чэмпіён па веславанню на байдарках і каноэ Аляксандр Масейкаў.

Беларуская мужчынская зборная па стральбе з лука: будзем змагацца за золата гэтых спаборніцтваў

Беларуская мужчынская зборная па стральбе з лука, у склад якой увайшлі Антон Цярэта, Цімафей Прылепаў і Станіслаў Барлюгаў, сёння на стадыёне «Спартак» у Магілёве атрымала ўпэўненую перамогу над сапернікам і ўжо заўтра яны будуць змагацца за залаты медаль з мужчынскай камандай Расіі.

Аляксандр Лукашэнка пра ўраджай 2023 года: мы будзем забяспечаны ўсім неабходным

Харчовая бяспека ў бягучым годзе ў Беларусі будзе цалкам забяспечана. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў пры назначэнні новага кіраўніка Мінсельгасхарча з пастаноўкай задач па развіцці сельгасгаліны.

Мікалай Марусаў: сёння беларускія лучнікі зрабілі найлепшы падарунак у мой дзень нараджэння - выйшлі ў фінал

«Сёння беларускія лучнікі зрабілі лепшы падарунак у мой дзень нараджэння - выйшлі ў фінал», - сказаў журналістам старшыня Беларускай федэрацыі стральбы з лука Мікалай Марусаў на спаборніцтвах II Гульняў краін СНД у Магілёве, дзе сёння вызначыліся фіналісты мужчынскіх, жаночых і змешаных каманд.

У Магілёўскай вобласці з-за непагадзі без электрычнасці былі 177 населеных пунктаў

У Магілёўскай вобласці ўчора з-за непагадзі без электрычнасці былі 177 населеных пунктаў. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 12 жніўня першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Савіцкі

Прамую тэлефонную лінію правядзе 12 жніўня першы намеснік старшыні аблвыканкама Сяргей Канстанцінавіч Савіцкі. З 9.00 да 12.00 па нумары  8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.