RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Магілёўскі «Днепр» зноў згуляе ў вышэйшай лізе. На што прэтэндуе некалі гранд беларускага футбола?

Магілёўскі «Днепр», які ў апошнія гады празвалі камандай-ліфтам за тое, што пастаянна курсіруе паміж вышэйшай і першай лігамі, гэты сезон пачаў у вышэйшым дывізіёне. Клуб, які станавіўся чвэрць стагоддзя таму чэмпіёнам краіны, спрабуе даказаць, што крызіс ззаду. Ці атрымаецца?

Беларусь на дзіцячым вакальным конкурсе «Славянскага базару-2024» прадставіць Злата Ярашэвіч

Пераможцам нацыянальнага адбору да XXII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск-2024» стала Злата Ярашэвіч. Дзяўчыне 14 гадоў, яна з вёскі Стары Двор Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці:

Больш за 1,2 тыс. тон бярозавага соку нарыхтуюць гэтай вясной у лясгасах Магілёўскай вобласці

Больш як 1,2 тыс.т бярозавага соку плануюць нарыхтаваць гэтай вясной у лясгасах Магілёўскай вобласці, расказалі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб'яднанні.

Больш за ўсё соку для рэалізацыі будзе нарыхтавана ў Асіповіцкім доследным лясгасе - 700 т, у Бялыніцкім і Бабруйскім лясгасах - 140 т і 130 т адпаведна.

«Навыкі могуць спатрэбіцца кожнаму». Як магілёўскія школьнікі ўспрынялі праект «Запусці сэрца»

Навыкі, якія дае праект «Запусці сэрца», які стартаваў па ўсёй краіне, могуць спатрэбіцца кожнаму, і гэта разумеюць старшакласнікі, якія сталі яго ўдзельнікамі.

На міжнародным конкурсе эстраднай песні «Славянскага базару» Беларусь прадставіць Аляксандра Насоль

На ХХХIII Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2024» на «Славянскім базары» Беларусь прадставіць Аляксандра Насоль з Баранавіч.

Удзельнікі нацадбору на «Славянскі базар у Віцебску»: тут ты атрымліваеш неверагодныя эмоцыі

Бялыніцкі раённы цэнтр культуры прымаў у суботу фіналы нацыянальных адбораў на вакальныя конкурсы «Славянскага базару ў Віцебску»

У праваслаўных вернікаў пачынаецца Вялікі пост

У праваслаўных вернікаў сёння пачынаецца Вялікі пост - час малітваў, службаў, духоўных і цялесных подзвігаў, які завяршаецца ўрачыстасцю Светлага Хрыстовага Уваскрэсення - Вялікаднем.

Анатоль Ісачанка: наша задача выхаваць сённяшняе пакаленне патрыётамі сваёй Радзімы

У Дзень Канстытуцыі старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка ўручыў пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь 23 юнакам і дзяўчатам Магілёўшчыны, якім споўнілася 14 гадоў. У іх ліку - выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд і конкурсаў, актывісты дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў.

Цырымонія ўшаноўвання рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года – 2023» адбылася ў Мінску

У Мінску ўзнагародзілі пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года – 2023».

На цырымоніі названы пераможцы ў намінацыях «Паспяховы кіраўнік», «Актыўная грамадзянская пазіцыя», «Сэрца аддаю людзям», «Матчына слава», «Гаспадыня вёскі», «Духоўнасць і культура» і «Не старэюць душой ветэраны».