Рус Бел Eng 中文

Содержимое

У Магілёўскай вобласці рэгіструецца зніжэнне сезоннага захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі

У Магілёўскай вобласці рэгіструецца зніжэнне сезоннага захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі, паведаміла загадчык аддзела эпідэміялогіі УАЗ «МАЦГЭіАЗ» Наталля Марозава.

«Магатэкс» плануе завяршыць комплексную мадэрнізацыю да кастрычніка

Адкрытае акцыянернае таварыства «Магатэкс» плануе да кастрычніка гэтага года завяршыць комплексную мадэрнізацыю прадпрыемства. Пра гэта паведаміў яго генеральны дырэктар Віктар Маціевіч на пасяджэнні савета канцэрна «Беллегпрам».

Абласныя мерапрыемствы да Дня беларускай міліцыі пройдуць у Магілёве 4 сакавіка

Беларуская міліцыя 4 сакавіка адзначыць дзень утварэння. Абласныя ўрачыстасці, прысвечаныя прафесійнаму святу, пройдуць і ў Магілёве, зазначылі ва УУС аблвыканкама.

Аўтарскі калектыў Краснапольскай дзяржаўнай гімназіі – у ліку пераможцаў конкурсу «100 ідэй для Беларусі-2018»

У Мінску падвялі вынікі конкурсу «100 ідэй для Беларусі-2018». Мерапрыемства прайшло ў бізнес-інкубатары Парку высокіх тэхналогій.

Больш за 200 спартсменаў з шасці краін прыме ўдзел у турніры па спартыўнай акрабатыцы «Кіндар-сюрпрыз» у Магілёве

Адкрыты традыцыйны рэспубліканскі турнір па спартыўнай акрабатыцы «Кіндар-сюрпрыз» пройдзе 12-15 сакавіка ў Палацы гімнастыкі Магілёва. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў гарадской СДЮШАР «Багіма» імя В. Г. Мішчанкі.

Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў наведаў «Бабруйскжылкамгас»

«Магчымасці грамадзян для ажыццяўлення дзейнасці без рэгістрацыі ў якасці суб’екта прадпрымальніцтва – з гэтай тэмы пачаў сваю размову з работнікамі прадпрыемства ЖКГ «Бабруйскжылкамгас» міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Аляксандр Церахаў, наведаўшы арганізацыю ў межах адзінага дня інфармавання.

Каманда выхаванцаў Вясноўскага дома-інтэрната заняла першае месца на рэспубліканскіх спаборніцтвах па водных відах спорту

Выхаванцы Вясноўскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця прынялі ўдзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах па водных відах спорту. Спаборніцтвы сярод навучэнцаў дапаможных школ і школ-інтэрнатаў праходзілі ў Мінску, паведамілі карэспандэнту сайта ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама.

Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Кухараў наведаў Магілёўскі домабудаўнічы камбінат

У Беларусі трэба забяспечыць максімальную загрузку домабудаўнічых камбінатаў, гэта дазволіць ім працаваць стабільна і зарабляць сродкі для ўласнага развіцця. Пра гэта сёння заявіў пасля знаёмства з работай ААТ «Магілёўскі домабудаўнічы камбінат» намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Кухараў.

Магілёўскі аблвыканкам, прафсаюзы і асацыяцыя прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве

Пагадненне на 2019-2021 гады заключана паміж Магілёўскім аблвыканкамам, абласным аб’яднаннем прафсаюзаў і асацыяцыяй прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў. Замацаваныя ў дакуменце нормы носяць абавязковы для сацыяльных партнёраў характар і стануць асновай для заключэння тарыфных і мясцовых пагадненняў, а таксама калектыўных дагавораў у арганізацыях і на прадпрыемствах рэгіёна.