03.06.2025 - 12:35
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ.
Так, 7 чэрвеня можна будзе звярнуцца па тэлефонах:
03.06.2025 - 11:15
«Цягнік Перамогі» 21 чэрвеня зноў прыбудзе ў Беларусь, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
Гісторыка-асветніцкі і грамадска-патрыятычны праект паспяхова рэалізаваны Беларускай чыгункай сумесна з ААТ «Расійскія чыгункі» ў 2021, 2022 і 2024 гадах пры падтрымцы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і садзейнічанні Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра. Ён выклікаў вялікую грамадскую цікавасць і атрымаў высокую ацэнку ў жыхароў Беларусі.
03.06.2025 - 10:39
Дзень абароны дзяцей яскрава адзначылі ў Магілёўскай вобласці. Аднак гэта не толькі радаснае свята для дзятвы, але і напамін пра тое, што сёння мы можам быць жыццярадаснымі дзякуючы Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне. У Магілёве ўшанавалі памяць дзяцей, загінуўшых і закатаваных падчас вайны.
02.06.2025 - 08:11
Цэнтралізаванае тэсціраванне па другім профільным прадмеце на выбар сёння плануюць здаваць каля 32,7 тыс. абітурыентаў усіх катэгорый. Аб гэтым паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.
30.05.2025 - 14:22
Магіляўчан і гасцей горада запрашаюць на вялікае свята пад адкрытым небам «Чароўная краіна дзяцінства», якое пройдзе ў Дзень абароны дзяцей. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
Тэматычнае свята разгорнецца ў гарадскім парку Падміколле 1 чэрвеня. Праграма будзе яркай і насычанай, цікавай і дарослым, і дзецям.
30.05.2025 - 13:05
Міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец на дакладзе ў кіраўніка дзяржавы расказаў, якая работа над памылкамі праведзена ў сістэме здачы экзаменаў.
«Мы памятаем тыя памылкі, якія былі два гады таму. Мы правялі гэту работу над памылкамі яшчэ ў мінулым годзе, абкаталі яе (сістэму. - Заўвага БЕЛТА). І сёлета яна паказала ў тым ліку сваю эфектыўнасць», - сказаў міністр.
30.05.2025 - 10:58
У Беларусі зацверджана інструкцыя аб парадку арганізацыі выканання і кантролю за выкананнем даручэнняў і рашэнняў Прэзідэнта, Савета Міністраў, прэм'ер-міністра і яго намеснікаў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 28 мая 2025 г. №290.
Пастановай вызначана, што ажыццяўленне кантролю за выкананнем даручэнняў і рашэнняў Прэзідэнта, Савета Міністраў, прэм'ер-міністра і яго намеснікаў мае бесперапынны, папераджальны характар зыходзячы з неабходнасці якаснага, поўнага і своечасовага іх выканання.
30.05.2025 - 09:48
«Бяспека дзяцей - агульны клопат». Гэтую тэму абмеркавалі на абласной бацькоўскай радзе. На яго сабраліся педагогі і прадстаўнікі бацькоўскіх камітэтаў з раёнаў вобласці. Асноўная мэта дарослых, зрабіць усё магчымае, каб лета прайшло бяспечна для нашых дзяцей. На бацькоўскай радзе абмеркавалі прафілактыку траўматызму, суіцыдальных паводзін, казалі аб тым, як ухіліць крызісныя станы. Закранулі тэмы неправамерных паводзін і сямейнага няшчасця.
30.05.2025 - 09:20
З 1 чэрвеня ўступаюць у сілу падпісаныя 6 сакавіка кіраўніком дзяржавы ўказы нумар 94 і нумар 95, накіраваныя на ўдасканаленне падыходаў да парадку будаўніцтва і крэдытавання жылля. Як заканадаўчыя навелы адаб'юцца на тэрмінах атрымання кватэр і да якіх змен рыхтавацца чаргавікам, расказала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення будаўніцтва і жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Іна Пінкоўская.
29.05.2025 - 12:18
Другі цэнтралізаваны іспыт - па рускай і беларускай мове на выбар - праходзіць у Беларусі. У Магілёўскай вобласці прайсці выпрабаванне выказалі жаданне 6075 чалавек: 5246 зарэгістраваліся на рускую мову, 829 - на беларускую. У рэгіёне арганізаваны 24 пункты ЦЭ.
29.05.2025 - 10:12
Якія віды работ даступны для падлеткаў 14-16 гадоў і якая будзе мінімальная аплата, расказалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
28.05.2025 - 14:59
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ.
Так, 31 мая можна будзе звярнуцца па тэлефонах:
Магілёўскі гарвыканкам – 8 (0222) 42-21-02 (Брацкоў Аляксей Аляксандравіч - кіраўнік спраў гарвыканкама);
28.05.2025 - 11:41
Рост папулярнасці мэтавай падрыхтоўкі, новая спецыяльнасць і амаль паўтысячы студэнтаў на бюджэт - у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце ім. А. А. Куляшова расказалі пра асаблівасці сёлетняй уступнай кампаніі.
28.05.2025 - 10:08
Больш за 700 дзіцячых лагераў будуць працаваць у час летніх канікулаў у Магілёўскай вобласці. Яны адчыняць свае дзверы ўжо з 2 чэрвеня, паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Ірына Кускова.
27.05.2025 - 16:32
У пятніцу, 30 мая, паблізу Магілёва ў вайсковай часці № 72471 у Пашкова адбудзецца абласны этап рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні «Арляня» сярод навучэнцаў школ 8–11-х класаў, распавялі ў абкаме БРСМ.
Мерапрыемства, накіраванае на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, збярэ каманды школьнікаў ва ўзросце 14-16 гадоў, каб праверыць іх фізічную падрыхтоўку, камандны дух і веданне гісторыі. Чакаецца ўдзел больш за 15 каманд па 10 чалавек у кожнай.
27.05.2025 - 08:47
Выпускнікі інжынерных класаў могуць без іспытаў паступаць на педагагічныя спецыяльнасці. Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец.
26.05.2025 - 18:07
26 мая - у Беларусі праходзіць цэнтралізаваны іспыт. Адзінаццацікласнікі здавалі адзін з прадметаў: матэматыка, фізіка, біялогія, хімія, гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя, геаграфія, грамадазнаўства, замежная мова.
26.05.2025 - 15:39
Міністэрства адукацыі апублікавала папярэднія вынікі цэнтралізаванага іспыту па вучэбных прадметах па выбары.
26.05.2025 - 12:45
У Магілёўскім спецыялізаваным ліцэі МУС упершыню прагучаў апошні званок
26.05.2025 - 08:08
У Беларусі сёння стартуе цэнтралізаваны іспыт (ЦЭ) і цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ) у адзіныя тэрміны.