06.02.2025 - 11:59
«Белавія» аб'явіла аб старце продажаў білетаў на рэйсы Магілёў - Масква - Магілёў, паведамілі ў авіякампаніі.
Палёты па новым напрамку пачнуцца з 28 красавіка.
Рэйсы будуць выконвацца два разы на тыдзень: па панядзелках і чацвяргах. Вылет з Магілёва - 21.00, прылёт у Маскву (Шарамеццева) - у 22.25, вылет з Масквы - у 18.55, прылёт у Магілёў - у 20.20.
06.02.2025 - 11:28
У новай рэдакцыі прынята Інструкцыя аб парадку і ўмовах аказання садзейнічання ў перасяленні беспрацоўных і членаў іх сем'яў у сувязі з пераездам у іншую мясцовасць. Аб гэтым паведамляе прэс-служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны са спасылкай на сваю пастанову ад 12 снежня 2024 года № 101.
06.02.2025 - 09:13
Вектар на ўсход
06.02.2025 - 08:46
Прэзідыум Саўміна прыняў рашэнне аб павелічэнні памераў надбаўкі за працу ў сферы аховы здароўя медыцынскім работнікам з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй, паведамляецца са спасылкай на прэс-службу ўрада.
05.02.2025 - 14:58
2025 год у нашай краіне аб'яўлены Годам добраўпарадкавання. Хаця магіляўчане маглі б называць так і папярэднія гады. У апошні час абласны цэнтр, сапраўды, змяніўся. Нездарма наш горад назвалі самым добраўпарадкаваным у Беларусі паводле вынікаў 2023 года. Пра тое, што чакае Магілёў у 2025 годзе паразмаўлялі з намеснікам старшыні Магілёўскага гарвыканкама Ігарам Бушляковым.
05.02.2025 - 14:35
Прамую тэлефонную лінію 8 лютага правядзе кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. Ён адкажа з 9.00 да 12.00 па нумары тэлефона 8 (0222) 50-18-69.
Курыруемыя пытанні: справаводства і кантроль за выкананнем дакументаў, рэалізацыя заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб і па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.
05.02.2025 - 12:02
Галіновы прафсаюз накіраваў у мінулым годзе больш як Br260 тыс. на турысцка-экскурсійную і патрыятычную работу сярод работнікаў ЖКГ Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказаў старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў, падводзячы вынікі за 2024 год.
04.02.2025 - 17:51
У сярэдняй школе № 7 Магілёва адбылося мерапрыемства «Беларусь памятае», прымеркаванае да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 36-й гадавіне з моманту вываду савецкіх войскаў з Афганістана.
04.02.2025 - 12:15
У Беларусі вялікае значэнне надаюць будаўніцтву аўтамабільных дарог і развіццю транспартнай інфраструктуры. Прычына такой пільнай увагі ўлад да галіны не толькі эканамічная выгада. Якасныя дарогі - заклад бяспекі і камфорту аўтамабілістаў. Добрае дарожнае палатно стала ўжо брэндам нашай краіны.
04.02.2025 - 11:18
Найлепшага маладога работніка сферы ЖКГ вызначаць у Беларусі. Арганізатарам конкурсу прафесійнага майстэрства выступіў Беларускі прафсаюз работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў і Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, паведамілі ў прафсаюзе.
04.02.2025 - 09:59
2025 год аб'яўлены Годам добраўпарадкавання. Адна з найважнейшых задач для прыродаахоўнікаў - сканцэнтраваць намаганні на якасным і эфектыўным выкананні прадугледжаных мерапрыемстваў. А гэта адзін з ключавых фактараў захавання прыроднай раўнавагі, экалагічнай спрыяльнай абстаноўкі і паляпшэнне якасці навакольнага асяроддзя. Аб гэтым гаварылі ў абласным камітэце прыродных рэсурсаў, падводзячы вынікі года і ставячы задачы на будучыню.
03.02.2025 - 14:15
Цэнтральная выбарчая камісія зацвердзіла вынікі выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пасяджэнне ЦВК прайшло 3 лютага ў Мінску.
«У ЦВК прадстаўлены пратаколы абласных і Мінскай гарадской камісій па выбарах Прэзідэнта аб выніках галасавання па абласцях і Мінску, на падставе якіх устаноўлены вынікі выбараў па краіне», - сказаў Ігар Карпенка.
03.02.2025 - 12:38
Выбары Прэзідэнта Беларусі прайшлі ў поўнай адпаведнасці з прынцыпамі адкрытасці і галоснасці, заявіў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка на пасяджэнні ЦВК.
03.02.2025 - 09:34
Стартаваў XXIII Рэспубліканскі турыстычны конкурс «Пазнай Беларусь – 2025», паведамілі ў Нацыянальным агенцтве па турызме.
31.01.2025 - 15:58
Адкрыты конкурсны адбор праектаў грамадзянскіх ініцыятыў для рэалізацыі на тэрыторыі вобласці ў 2025 годзе прадоўжыў сваю работу сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме. Камісія на чале з намеснікам старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Міхаілам Жудро разглядае другую частку прадстаўленых праектаў.
31.01.2025 - 12:38
Музей у мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле» плануюць адкрыць напярэдадні 9 мая. Аб гэтым паведаміў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў 31 студзеня ў Маскве на пасяджэнні аргкамітэта «Наша Перамога».
30.01.2025 - 12:25
Торжественный офицерский ритуал прошел в историко-демонстрационном зале УВД Могилевского облисполкома. В мероприятии принял участие начальник управления внутренних дел Игорь Щербаченя, а также председатель Могилевского областного совета ветеранов ОВД и ВВ Евгений Коваленок.
30.01.2025 - 09:15
Пастановай Савета Міністраў ад 24 студзеня 2025 года нумар 41 скарэкціраваны пастановы ўрада па пытаннях арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання.
27.01.2025 - 23:15
Электаральная кампанія па выбарах Прэзідэнта Беларусі паказала вельмі высокі працэнт яўкі выбаршчыкаў у Магілёўскай вобласці - 92,64%. Пра гэта расказаў журналістам старшыня абласной выбарчай камісіі Яўген Алекса.
27.01.2025 - 17:25
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі.
Так, 1 лютага можна будзе звярнуцца па тэлефонах:
Магілёўскі гарвыканкам - 8 (0222) 42-21-02 (Амялюсік Вікторыя Анатольеўна – намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама);